Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені паскорылася да 17,6%

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені паскорылася да 17,6%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Атрымліваецца, што ў нашай краіне зафіксавалі адзін з самых высокіх узроўняў інфляцыі за апошняе дзесяцігоддзе.

У параўнанні з траўнем 2022-га цэны выраслі на 1,1%, у параўнанні са снежнем 2021-га — на 13,1%. У мінулым месяцы цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,7%, на нехарчовыя — на 1,5%, на паслугі — на 1,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.