G7 патрабуе неадкладна вярнуць Запарожскую АЭС пад поўны кантроль Украіны

Краіны G7 патрабуюць ад Расіі неадкладна вярнуць Украіне поўны кантроль над захопленай Запарожскай АЭС, а таксама над усімі яе ядзернымі аб'ектамі ў межах міжнародна прызнаных межаў Украіны, паведамляе hromadske.ua.

Пастаянны кантроль Расіі над Запарожскай АЭС ставіць пад пагрозу рэгіён, лічаць у "Вялікай сямёрцы". Таксама яны патрабуюць каб украінскі персанал АЭС меў магчымасць выконваць свае абавязкі без пагроз і ціску.

Таксама дзяржавы, якія ўваходзяць у G7, заклікалі бесперашкодна дапусціць супрацоўнікаў МАГАТЭ да ўсіх ядзерных установак ва Украіне і даць ім магчымасць без умяшання кантактаваць з украінскім персаналам.

На цяперашні час Запарожская АЭС знаходзіцца пад кантролем рсійскіх войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.