Фядута даслаў ліст з СІЗА КДБ: "Я сапраўды даю паказанні"
Палітолаг і літаратуразнаўца ўжо месяц за кратамі, ён абвінавачваецца ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".
Аляксандр Фядута даслаў ліст з СІЗА КДБ у рэдакцыю газеты "Народная воля". Ён піша, што рэгулярна бачыць сябе "ў тэлевізары", таму вырашыў паведаміць наступнае: "Гэта сапраўды я... Я сапраўды прызнаю сябе ўдзельнікам змовы... Я сапраўды даю паказанні... Мяне не катуюць, не раздзіраюць, не мучаць. Мала таго: мне аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога. З гэтага пункту гледжання ўсё добра".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.