Вы тут

Футбольны сезон у Беларусі стартуе 2 сакавіка

Ніхто не можа спрагназаваць, якое будзе надвор'е ў пачатку вясны / З архіву Еўрарадыё

22 студзеня выканкам Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіў лічбавы каляндар сезону 2021 года. Першы тур чэмпіянату запланаваны на 12-14 сакавіка (летась нацыянальнае першынство стартавала 19-га сакавіка).

Футбольны сезон у нашай краіне стартуе 2 сакавіка матчам за Суперкубак. За трафей на стадыёне ФК "Мінск" пазмагаюцца чэмпіён Беларусі "Шахцёр" і ўладальнік Кубка БАТЭ. Гарнякі ні разу не заваёўвалі Суперкубак, барысаўчане — сем разоў. У апошнія тры сезоны Суперкубак заваёўвалі брэсцкія дынамаўцы.

6-7 сакавіка пройдуць матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

Выканкам АБФФ / abff.by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.