Вы тут

Футбольны клуб "Дынама-Брэст" афіцыйна стаў дзяржаўным

Эмблема ФК "Дынама-Брэст"

Футбольны клуб "Дынама-Брэст" з 12 студзеня афіцыйна стаў дзяржаўным. Пра гэта напісаў у сваім ТГ-канале кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Імя новага гендырэктара клуба Рагачук абяцае назваць заўтра. 

Начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Глушэня заявіў, што "Дынама" павінна стаць клубам, для якога працуюць усе аддзяленні ў вобласці. Па словах чыноўніка, якія перадае "Прессбол", вакол "Дынама" будзе выбудаваная адзіная сістэма падрыхтоўкі футбалістаў Брэстчыны. 

Пасведчанне аб рэгістрацыі дзяржаўнага футбольнага клуба "Дынама-Брэст"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.