Вы тут

Футбалісты мінскага "Дынама" абыгралі "Энергетык-БДУ" — 2:0

Мінскія дынамаўцы ўварваліся ў групу лідараў / twitter.com/FC_Dinamo_Minsk

30 красавіка ў матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе футбалісты мінскага "Дынама" абыгралі "Энергетык-БДУ" — 2:0. Галы забілі По (43-я хвіліна) і Мбенг (47-я).

З 14 ачкамі каманда Леаніда Кучука дзеліць 2-3 месцы з БАТЭ, але ў барысаўчан матч у запасе. Лідыруе з 18 ачкамі "Шахцёр", які свой матч правядзе ў суботу.

У пятніцу адбыліся яшчэ два матчы тура — "Рух" выйграў у "Славіі" з лікам 2:1, "Віцебск" і "Гомель" згулялі ўнічыю 0:0.

Расклад матчаў тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.