Французскіх правых упершыню ўзначаліць не Ле Пен — у партыі новы лідар

Джордан Барделлу / 

European Parliament
Джордан Барделлу /  European Parliament

Дваццаці сямігадовы Джордан Барделлу ўзначаліў правую французскую партыю Нацыянальнае з'яднанне, піша ВВС. Гэта першы выпадак за паўвекавую гісторыю партыі, калі яе лідарам будзе не Ле Пен. З першага дня заснавання партыяй кіраваў Жан-Мары Ле Пен, потым яго змяніла яго дачка Марын Ле Пен.

Новы лідар Нацыйнага з'яднання заявіў, што паспрабуе аб'яднаць тых, хто хоча вярнуць Францыю "на слушны шлях" і сканцэнтравацца на ўнутранай палітыцы. Ён сказаў, што партыя будзе "шляхам да вылячэння", якое трэба краіне, каб "адбіць 40 гадоў памылак, пакоры і баязлівасці".

Барделлу нарадзіўся у беднай сям'і італьянскага паходжання, ён вырас у прыгарадзе Парыжа. Да правых ён далучыўся ў падлеткавым узросце. ВВС піша, што яго падвышэнне да кіраўніка партыі можа быць часткай высілкаў па "змякчэнні" іміджу і прыцягненні маладзейшых выбарцаў.

Сама Ле Пен не ідзе з палітыкі. У сваёй заяве на партыйным з'ездзе яна сказала, што "не з'язджае ў водпуск" і будзе "там, дзе патрэбна краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі