Фонды Сораса пракаментавалі абвінавачанні з фільма АНТ

Фонды Сораса пракаментавалі абвінавачанні з фільма АНТ

Прэсавы прадстаўнік фондаў "Адкрытае грамадства", заснаваных амерыканскім фінансістам Джорджам Сорасам, пракаментаваў для Радыё "Свабода" абвінавачанні з фільма тэлеканала АНТ.

Фільм "Забіць прэзідэнта" выйшаў у эфір на мінулым тыдні. У ім прафесар Акадэміі кіравання, былы супрацоўнік КДБ і экс-намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Князеў расказваў нібыта дэталі планаванага дзяржперавароту ў нашай краіне. Князеў заявіў, быццам "фонд Сораса" выдаткаваў 500 мільёнаў долараў на падрыхтоўку перавароту.

У каментары фондаў Сораса гэтыя заявы абвяргаюцца: "Сцвярджэнні беларускіх дзяржаўных СМІ пра фонды "Адкрытае грамадства" цалкам ілжывыя. Фонды "Адкрытае грамадства" падтрымліваюць права ўсіх людзей мець голас ва ўрадах, якія ім служаць. Аўтарытарныя ўлады часта абвінавачваюць нашыя фонды, каб адцягнуць увагу ад спосабаў, якімі яны падводзяць сваіх людзей".

Фонды "Адкрытае грамадства", заснаваныя Джорджам Сорасам, фінансуюць у тым ліку грамадскія праекты аховы здароўя, дапамогу ўцекачам, праваабарончыя арганізацыі. У Беларусі фонд Сораса дзейнічаў з 1993 па 1997 гады і займаўся падтрымкай праектаў, звязаных з адукацыяй, аховай здароўя, культурай, мас-медыя, IT-бізнесам. У 1997 годзе ўлады абвінавацілі фонд ва ўхіленні ад абавязковага продажу валюты і аштрафавалі на 3 мільёны долараў. Таксама фонд абвінавацілі ў апазіцыйнай палітычнай дзейнасці. Пасля гэтага выканаўчы дырэктар мінскага офіса Пітэр Бэрн быў вымушаны пакінуць краіну, а сам фонд спыніў дзейнасць у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі