Фонд салідарнасці: дапамогу атрымалі 67 сем'яў палітвязняў

Фонд салідарнасці: дапамогу атрымалі 67 сем'яў палітвязняў

67 сем'яў палітвязняў атрымалі дапамогу праз фонд салідарнасці. Як паведамляецца ў ТГ-канале фонду, сабраная дапамога пайшла на самыя неабходныя патрэбы для сем'яў: ежу, перадачы і крэдыты.

"З 1 студзеня 2021 года выплаты склалі 34 500 еўра, па 500 еўра на кожную сям'ю", — гаворыцца ў паведамленні.

На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 258 чалавек. 

"Мы лічым дні да перамогі, а яны — гадзіны. Якія праходзяць у нечалавечых умовах. І для іх сям'і яны праходзяць у цяжкім болю, страху за родных. Большасць страціла кармільца. Падтрымайце іх фінансава прыдатным для вас спосабам пераводу", — гаворыцца ў паведамленні фонду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі