ФК "Шахцёр" некалькі гадоў не плаціў мінскаму гатэлю за начлегі перад матчамі

Гатэль "Вікторыя Алімп" / planetabelarus.by

Салігорскі футбольны клуб "Шахцёр" завінаваціўся роднаму гораду за арэнду стадыёна "Будаўнік", піша Tribuna.com.

Таксама ў каманды ёсць неаплочаныя рахункі за некалькі гадоў, выстаўленыя мінскім гатэлем "Вікторыя Алімп". Доўгі час футбалісты прыязджалі ў Мінск за дзень да матчу і начавалі ў гэтым гатэлі. Цяпер двухмесны нумар з двума ложкамі плюс сняданак у "Вікторыя Алімп" каштуюць прыкладна 200 рублёў за суткі. У такія нумары звычайна селяць футбалістаў. Аднамесны нумар для галоўнага трэнера каштуе каля 180 рублёў.

Стаміўшыся прымаць салігорцаў у доўг, "Вікторыя Алімп" зачыніла перад імі дзверы.

Пасля гэтага "Шахцёр" аблюбаваў гатэль Mariott. У ім двухмесны нумар каштуе ад 190 долараў за суткі, а аднамесны — ад 170 долараў. Як піша Tribuna.com, у гэтым гатэлі клуб таксама жыў у доўг, які пакуль не пагашаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.