Фінляндыя ўначы закрые мяжу для расіян — СМІ

Фінляндыя усё-такі закрывае мяжу для расійскіх турыстаў / megapolisonline.ru
Фінляндыя усё-такі закрывае мяжу для расійскіх турыстаў / megapolisonline.ru

Фінляндыя закрые мяжу для расіян у ноч на 30 верасня, пра гэта паведамляе выданне Helsingin sanomat са спасылкай на свае крыніцы. На сёння запланаванае пасяджэнне ўрада краіны, дзе будзе абмяркоўвацца гэтае пытанне.  Выданне адзначае, што пасля прыняцця такога рашэння колькасць расіян, якія ўязджаюць у Фінляндыю, можа скараціцца ўдвая.

На мінулым тыдні міністр замежных справаў Фінляндыі Пека Хаавіста папярэджваў, што Хельсінкі збіраюцца абмежаваць уезд у краіну расійскіх турыстаў. Планавалася, што ўезд будзе дазволены толькі для наведвання сваякоў. Транзіт будзе забаронены зусім. А новыя візы будуць выдаваць толькі тым грамадзянам Расіі, якія ўязджаюць у краіну з мэтай вучобы і працы.

Фінляндыя пакуль заставалася адзінай краінай ЕС, у якую расіяне з турыстычнымі шэнгенскімі візамі маглі трапіць "па зямлі" — праз сухапутную мяжу. Раней свае межы з ЕС закрылі прыбалтыйскія краіны і Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі