Фінансавая міліцыя прыйшла ў памяшканне Symbal.by
Раней там працавала офлайн-крама з патрыятычнымі беларускімі таварамі ў нацыянальных колерах.
Фінансавая міліцыя прыйшла ў памяшканне Symbal.by на праспекце Машэрава. Пра гэта паведаміў уладальнік Symbal.by Павел Белавус.
Раней там працавала офлайн-крама з патрыятычнымі беларускімі таварамі ў нацыянальных колерах. Але ўлетку гэты бізнес вымушана закрыўся пад ціскам уладаў. Калі пра гэта стала вядома, да крамы выстраілася даўжэзная чарга, разганяць якую прыехаў АМАП.
Людзей з чаргі якія проста хацелі набыць сцягі і цішоткі, затрымалі. Нібыта яны "парушалі парадак правядзення масавага мерапрыемства". На наступны дзень іх судзілі — на кожны суд адвялі прыкладна па паўгадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.