Вы тут

Федэрацыя футбола і вышэйшая ліга адмовіліся ад Фэйсбука і Інстаграма

Федэрацыя футбол адмовілася карыстацца Фэйсбукам і Інстаграмам

Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) і вышэйшая ліга адмовіліся ад Фэйсбука і Інстаграма. Гэткім чынам яны вырашылі адказаць на міжнародныя санкцыі.

Адпаведныя паведамленні АБФФ і "вышка" апублікавалі ў сваіх сацсетках пасля блакавання Фэйсбука і Інстаграма ў Расіі. У Беларусі гэтыя сацсеткі застаюцца даступнымі. 

Ёсць неправераная інфармацыя, што прэс-сакратарам футбольных клубаў рэкамендавалі таксама адмовіцца ад названых сацсетак.

УЕФА забараніла зборнай Беларусі па футболе і клубам гуляць у міжнародных матчах на тэрыторыі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.