Ездзеш на ровары? Сфотайся з помнікам для конкурсу Мінскага роварнага таварыства

Ездзеш на ровары? Сфотайся з помнікам для конкурсу Мінскага роварнага таварыства

Мінскае роварнае таварыства абвясціла квэст “Прыгажосць роднага краю”. Квэст правядуць з 16 па 22 красавіка на тэматыку, звязаную з культурай Беларусі.

Першае заданне неабходна выканаць да 18 красавіка ўключна. Сутнасць задання — зрабіць фота ці відэа на фоне хат/сядзіб/палацаў/замкаў і іншых архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Фота ці відэа неабходна выкласці ў сацсетках з хэштэгам #30DOBQuest.

Пры гэтым на фота ці відэа павінен прысутнічаць крыжык — сімвал акцыі “30 дзён на ровары”, у рамках якой ладзяць квест. Для гэтага можна выкарыстаць картку ўдзельніка акцыі, або скласці крыж з двух указальных пальцаў ці намаляваць крыжыкі на аркушы паперы, калі хто-небудзь не паспеў атрымаць картку ўдзельніка.

Пераможа той, хто наведае найбольш архітэктурных помнікаў ці прыродных цікавостак і хто найбольш крэатыўна (але неабавязкова, каб гэта была сапраўдная гісторыя) распавядзе пра якія-небудзь славутасці.

Ездзеш на ровары? Сфотайся з помнікам для конкурсу Мінскага роварнага таварыства
"30 дзён на ровары" / Алег Без’язычны

Акцыя “30 дзён на ровары” будзе працягвацца ўвесь красавік. У гэты час Мінскае роварнае таварыства збіраецца ладзіць індывідуальныя актыўнасці для раварыстаў: квэсты і конкурсы.

Сутнасць акцыі ў тым, каб штодня карыстацца сродкам персанальнай мабільнасці: роварам, ролікамі, самакатам, манаколам, бегавелам. Яшчэ пажадана публікаваць фота пра гэта ў сацсетках.

Акцыю “30 дзён на ровары” ўпершыню зладзілі дзесяць гадоў таму ў ЗША. Яна праводзіцца, каб нагадаць, што ездзіць на ровары можна ў любое надвор’е, а таксама што ровар — не толькі зручны варыянт для адпачынку, але і паўнавартасны транспарт для паездак па горадзе.

Нагадаем, раней Мінскае роварнае таварыства (МРТ) абвясціла, што кожны чацвер будзе весці свае сацсеткі па-беларуску: за гэта прагаласавала пераважная большасць падпісчыкаў суполак МРТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі