Еўропа стала ўразлівай перад "пагрозамі высокага ўзроўню" — Барэль

Жазэп Барэль / Reuters
Жазэп Барэль / Reuters

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль прызнаў наяўнасць сур'ёзных недахопаў у крытычна важных сферах абараназдольнасці ЕС. У чацвер ён выступіў перад дэлегатамі штогадовай канферэнцыі Еўрапейскага абароннага агенцтва, якім кіруе. Паводле яго слоў, згаданыя недахопы робяць Еўропу ўразлівай перад "пагрозамі высокага ўзроўню". Барэль прывёў шэраг фактаў. Напрыклад, запасы зброі, якая пастаўляецца краінамі Еўрасаюза Украіне, вычэрпваюцца: "Тое, што мы накіроўваем Украіне, мы не бяром са складоў, а з нашых войскаў". Ён нагадаў, што еўрапейскі ваенна-прамысловы комплекс гадамі не атрымліваў належнага фінансавання.

У той жа час у выступе Жазэпа Барэля быў і пазітыў. Ён заявіў, што сітуацыя хутка паляпшаецца: "У 2021 годзе ўсе краіны ЕС выдаткавалі на абарону 214 млрд еўра, што на 6% больш, чым у 2020 годзе". Найбольшы рост выдаткаў на абарону прадэманстравалі Грэцыя, Італія, Славенія і Фінляндыя. Чакаецца, што рост абаронных выдаткаў працягнецца і ў наступныя гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі