Еўропа хоча цалкам адмовіцца ад расійскага газу да 2027 года

Урсула фон дэр Ляен
Урсула фон дэр Ляен

Еўрасаюз мае намер цалкам адмовіцца ад паставак расійскага газу ў Еўропу "не пазней за 2027 год", заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у інтэрв'ю нямецкаму агенцтву DPA. Яна назвала Расію ненадзейным партнёрам па экспарце газу.

У ЕС маюць намер ужо да сакавіка 2023 года знізіць спажыванне расійскага на 15% (45 млрд кубаметраў). Гэта робіцца для таго, каб паменшыць рызыкі ў выпадку чарговага форс-мажору — дадатковага парушэння або поўнага спынення паставак расійскага газу ў Еўропу.

Брусэль мае намер інвеставаць 300 млрд еўра ў праекты па эканоміі газу і паскарэнню пераходу да аднаўляльных крыніц энергіі. Акрамя таго, у цяперашні час "мы заключаем новыя пагадненні з больш надзейнымі партнёрамі, такімі, як ЗША і Нарвегія", — адзначыла кіраўніца Еўракамісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі