Еўрасаюз прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі

Санкцыі супраць Беларусі прынятыя ў сувязі з міграцыйным крызісам / Flickr​
Санкцыі супраць Беларусі прынятыя ў сувязі з міграцыйным крызісам / Flickr​

Савет Еўрасаюза прыняў у чацвер пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам, паведамляецца ў заяве Савета ЕС.

Савет ЕС адзначае, што новы пакет санкцый уключае "індывідуальныя забаронныя меры супраць фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з гібрыднымі дзеяннямі Беларусі па інструменталізацыі мігрантаў для аказання ціску на дзяржавы Еўрасаюза".

У новы пакет уключаны 10 юрыдычных асоб, а таксама 17 фізічных асоб за дачыненне да перавозкі мігрантаў і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У тым ліку гэта кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.

У спіс беларускіх кампаній, якія трапілі пад новыя санкцыі Еўрасаюза, увайшлі авіякампанія "Белавія", "ЦЭНТРКУРОРТ", "Аскартур", атэль "Мінск", "Гасцініца Планета", Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ), "Гродна Азот" і філіял "Гродна Хімвалакно", "Беларуснафта" і "Белшына". Таксама ў спісе авіякампанія Cham Wings (Сірыя) і візавы цэнтр VIP GRUB (Турцыя).

Санкцыі пачнуць дзейнічаць з моманту публікацыі ў афіцыйным часопісе ЕС у чацвер, то бок з 2 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі