Еўрасаюз абяцае Беларусі падтрымку пры пераходзе да дэмакратыі

Лоўрэнс Мерэдыт
Лоўрэнс Мерэдыт

Еўрасаюз падтрымае Беларусь у часе пераходнага перыяду ад цяперашняга палітычнага ладу да дэмакратыі. Пра гэта на слуханнях у Еўрапарламенце 16 кастрычніка распавёў кіраўнік дэпартамента Усходняга суседства ў Еўракамісіі Лоўрэнс Мэрэдыт.

Мэрэд падкрэслівае, што ў выпадку дэмакратычных зменаў Беларусь зможа скарыстацца "значнай эканамічнай падтрымкай", уключна з доступам да крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і фінансавай дапамогі з боку ЕС. Ён таксама распавёў, што ў цяперашні час ідзе працэс пераарыентацыі дапамогі ЕС так, каб яна была накіраваная на падтрымку грамадзянскай супольнасці, моладзі, незалежных СМІ, але не дзяржаўных структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі