Еўрапейскія санкцыі перашкодзілі пабудаваць тэнісны манеж у Пінску

На пачатку ліпеня ў Пінску планавалася адкрыць крыты тэнісны манеж. Аднак гэтага так і не здарыцца, піша 1pinsk.by. Перашкодай называюць еўрапейскія санкцыі.

Пабудаваць манеж яшчэ ў 2019 годзе прапанавала Беларуская тэнісная федэрацыя (БТФ). Гарадскія ўлады падтрымалі, і ў 2021-м пачалося будаўніцтва. 

Для манежа меркавалася прывезці са Славеніі купал — надзіманы модуль. Але яго пастаўку сарвалі еўрапейскія санкцыі.

"У сусветнай сітуацыі, якая склалася, Беларуская тэнісная федэрацыя не мае ніякай магчымасці аплаты і дастаўкі паветра-апорнага збудавання ў сувязі з санкцыямі, а таксама лагістычнай праблематыкай", — пракаментавала сітуацыю генеральны сакратар Беларускай федэрацыі тэніса Кацярына Лісіца.

Па яе словах, новага пастаўшчыка цяпер шукаюць сярод беларускіх і расійскіх вытворцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.