Вы тут

Еўрапейскі вяшчальны саюз — пра ініцыятыву адхіліць БТ ад "Еўрабачання"

На адным з мінулых нацыянальных адбораў / TUT.by

Еўрарадыё атрымала адказ ад Еўрапейскага вяшчальнага саюзу наконт ініцыятывы выключыць Белтэлерадыёкампанію з яе членаў і пазбавіць права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў “Еўрабачанні”.

"Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) уважліва сочыць за цяжкім становішчам СМІ ў Беларусі і публічна заклікаў БТРК, як члена EBU, адстойваць нашы асноўныя каштоўнасці незалежнасці і адказнасці, — чытаем у згаданым лісце. — Свабода прэсы мае важнае значэнне для дэмакратыі, і грамадзяне Беларусі павінны мець магчымасць пачуць разнастайныя погляды і меркаванні. Як арганізацыя, мы імкнемся "прасоўваць і развіваць канцэпцыю грамадскіх СМІ", і мы па-ранейшаму імкнемся адстойваць яе каштоўнасць у Беларусі".

Кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза сёлета пачаў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Адпаведны ліст быў адпраўлены ў офіс EBU у Жэневе. У Беларускім фондзе культурнай салідарнасці кажуць, што мэта ініцыятывы не пазбавіць Беларусь "Еўрабачання", а зрабіць так, каб Белтэлерадыёкампанія не мела да яго дачынення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.