ЕВС: песня гурта "Галасы ЗМеста" не пасуе для "Еўрабачання"

ЕВС: песня гурта "Галасы ЗМеста" не пасуе для "Еўрабачання"

Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песня "Я научу тебя" гурта "Галасы ЗМеста" ў тым выглядзе, у якім яна ёсць цяпер, не можа прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні 2021". "Песня ставіць пад пытанне непалітычны характар конкурса", сказана ў паведамленні.

БТ мусіць прывесці песню ў адпаведнасць з правіламі ЕВС ці памяняць яе. Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь можа быць дыскваліфікаваная і ў сёлетнім міжнародным конкурсе песні не паўдзельнічае.

Відэа з песняй "Галасы ЗМеста" ўжо няма на YouTube-канале конкурса.

Гурт "Галасы ЗМеста" набыў вядомасць пасля жнівеньскіх падзеяў 2020-га. Калі з Купалаўскага тэатра сышла акторская трупа разам з рэжысёрамі, адзін з канцэртаў у тэатры далі якраз музыкі з Баранавічаў. У рэпертуары гурта сярод іншага — здзеклівыя песні пра экс-кіраўніка тэатра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі