Вы тут

Еўрапарламент заклікаў надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў у ЕС

Еўрапарламент падтрымаў кандыдатуры Украіны і Малдовы / Reuters

Еўрапарламент большасцю галасоў падтрымаў наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на далучэньне да Еўрасаюза, паведамляе прэс-служба ЕП.

У сваёй рэзалюцыі еўрапарламентары заклікаюць кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС надаць Украіне і Малдове такі статус неадкладна. Таксама яны прапануюць надаць статус кандыдата ў ЕС і Грузіі, але з умовай — "калі яе ўрад выканае прыярытэты, названыя Еўрапейскай камісіяй".

Еўрапарламент згадаў у рэзалюцыі і Беларусь. Там напісана, што большасць беларускага народа, як і народа Украіны, Малдовы і Грузіі, дэманструе “імкненне жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне” і “выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй”.

На мінулым тыдні Еўракамісія рэкамендавала надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў у ЕС. Але прымаць гэтае рашэнне будуць кіраўнікі дзяржаў Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.