ЕС заклікае ўлады Беларусі вызваліць Борыс, Пачобута і ўсіх палітвязняў

ЕС заклікае ўлады Беларусі вызваліць Борыс, Пачобута і ўсіх палітвязняў

ЕС заклікае вызваліць старшыню непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў (а іх ужо больш за тры сотні). З заявай з нагоды апошніх падзей у нашай краіне выступіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

Борыс была асуджана ў Гродне на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У чацвер стала вядома, што Анжаліка Борыс стала фігуранткай крымінальнай справы.

Барэль заявіў пра працяг эскалацыі рэпрэсій у Беларусі і што пад іх трапіў Саюз палякаў. "Еўрасаюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод, гаворыцца ў заяве. — Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў цяперашні час [у Беларусі] пад вартай".

Брусель працягвае заклікаць афіцыйны Мінск да дыялогу з мэтай урэгулявання сітуацыі ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі