ЕС узгадніў эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму

ЕС узгадніў эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць беларускага рэжыму ў нафтахімічнай сферы, тэлекамунікацыях, калійнай вытворчасці, перадае ТАСС са спасылкай на Аўстрыйскае агенцтва друку.

Таксама ЕС узгадніў забарону на выдачу крэдытаў Беларусі, гандаль каштоўнымі паперамі, інвестыцыйныя паслугі.

Як адзначае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, санкцыі будуць прынятыя ў наступны чацвер, 24 траўня. 

Еўрасаюз прыняў ужо некалькі пакетаў санцыяў супраць беларускіх уладаў. Так ЕС адрэагаваў на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнкіх выбараў, масавае парушэнне правоў чалавека, затрыманне дзясяткаў тысяч чалавек. 

На гэтым тыдні паслы ЕС прынялі таксама санкцыі супраць асобаў, звязаных з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску і захопам блогера Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. У гэты пакет трапілі 78 фізічных асобаў і сем юрыдычных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі