Вы тут

ЕС і ЗША ўвялі санкцыі супраць уладаў Расіі з-за справы Навальнага

Аляксей Навальны / Reuters

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў з-за справы апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пад іх трапілі генпракурор Ігар Красноў, кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін, камандуючы Расгвардыі Віктар Золатаў і дырэктар Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў, паведамляе афіцыйны часопіс ЕС. Гэтыя асобы не змогуць патрапіць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза, іх актывы там будуць замарожаны.

Санкцыі ўвялі і ЗША.

Сёлета Навальны пасля лячэння ў Германіі вярнуўся ў Расію і адразу ж быў затрыманы. Яму замянілі ўмоўны тэрмін 3,5 года зняволення на рэальны і адправілі ў калонію.

Улады Расіі ўжо заяўлялі, што будуць адказваць на санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.