ЕС будзе выдаваць візы расіянам за 45 дзён заміж 15 і разглядаць у апошнюю чаргу

ЕС будзе выдаваць візы расіянам за 45 дзён заміж 15 і разглядаць у апошнюю чаргу

Еўрапейская камісія выпусціла рэкамендацыі для консульстваў, як апрацоўваць запыты на візу ад грамадзян Расіі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Заяўкі ад расіян на турыстычныя візы рэкамендуецца разглядаць у апошнюю чаргу.

Апрацоўваць заяўку на візу будуць 45 дзён замест ранейшых 15. Таксама консульсікм работнікам рэкамендуюць патрабаваць ад расіян як мага больш дадатковых дакументаў.

Усе расійскія заяўкі на візы рэкамендуецца разглядаць з надзвычайнай дбайнасцю. Пры гэтым не рэкамендуецца выдаваць расіянам візы на некалькі ўездаў.

Ужо выдадзеныя расіянам кароткатэрміновыя візы будуць перагледжаныя ў індывідуальным парадку.

Адчыненымі межы ЕС павінны застацца для тых расіян, якія едуць па сапраўды важных прычынах.

Сёння ЕС зацвердзіў рашэнне аб прыпыненні спрошчанага візавага рэжыму з Расіяй. Яно набудзе моц 12 верасня. У адпаведнасці з ім за шэнгенскую візу раіянам давядзецца плаціць 80 еўра замест ранейшых 35.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі