Эрдаган і Гутэрыш у Львове, расіяне наступаюць на Данбасе — 175-я раніца вайны

УСУ адбілі некалькі нападаў на Данбасе / facebook.com/GeneralStaff.ua
УСУ адбілі некалькі нападаў на Данбасе / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскія войскі спрабуюць наступаць на Данецкім кірунку. Узброеныя Сілы Украіны адбілі некалькі нападаў, баі працягваюцца яшчэ каля 8 населеных пунктаў, піша раніцай "Громадське" спасылкай на з Генеральны штаб УСУ.

Паводле ацэнак амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, расіяне ў мінулыя суткі "правялі наземныя атакі па ўсім ўсходнім кірунку, але не змаглі прасунуцца на паўночны захад ад Славянска і на ўсход ад Северска". Акрамя таго, яны "пачынаюць наступальныя аперацыі вакол Бахмута, на паўднёвым захадзе ад Аўдзееўкі і на паўднёвым захадзе ад Данецка".

Падкантрольнымі Украіне застаюцца прыкладна 45% Данецкай вобласці, распавёў кіраўнік Данецкай ОВА Павел Кірыленка ў інтэрв'ю УНІАН. Пры гэтым ён нагадаў, што расіяне планавалі захапіць Луганскую вобласць да 9 траўня, а Данецкую — у чэрвені. Цяпер, па яго словах, баі працягваюцца за фактычна кожны метр ўкраінскай зямлі. Найбольш напружанымі напрамкамі ўжо на працягу трох месяцаў застаюцца Ліманскі і Бахмуцкі. Расіяне спрабуюць максімальна наблізіцца да Бахмуту — там, па словах Кірыленка, цяпер "вельмі горача". А сам Бахмут знаходзіцца пад пастаяннымі агнявымі ўдарамі расіян.

На Аўдзееўскім кірунку некалькі месяцаў запар ідуць баі, але, нягледзячы на ўсе спробы, расіяне не могуць узяць Аўдзееўскую прамзону.

Эрдоган и Гуттериш во Львове, россияне наступают на Донбассе — 175-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 16 жніўня 2022 года / understandingwar.org

Як мінімум тры чалавекі параненыя ў выніку начнога абстрэлу Адэскай вобласці. Разбураныя база адпачынку і некалькі прыватных дамоў. Пра гэта ў Telegram паведаміў спікер Адэскай ОВА Сяргей Братчук.

Пад абстрэлам гэтай ноччу былі таксама Харкаў і Мікалаеў.

"Шматпакутная Салтаўка зноў пад абстрэлам. Трапленне з РСЗА у зямлю каля жылога дома. Выбітыя вокны, пасечаны сцены",кажа мэр Харкава Ігар Церахаў. За некалькі гадзін да гэтага па раёне ўжо стралялі — тады пацярпеў гаражны кааператыў, былі разбураныя і гарэлі некалькі прыватных гаражоў.

Магутныя выбухі гэтай ноччу гучалі і ў Мікалаеве. "Іх чуваць у розных раёнах горада. Заставайцеся ў хованках да адбою паветранай трывогі", пісаў ноччу мэр горада Аляксандр Сянкевіч. Пазней ён удакладніў, што ёсць трапленне ў грамадзянскія аб'екты, пашкоджаныя жылыя дамы.

Эрдоган и Гуттериш во Львове, россияне наступают на Донбассе — 175-е утро войны
У Мікалаеве ад абстрэлаў пацярпеў Чарнаморскі нацыянальны ўніверсітэт імя Пятра Магілы / @senkevichonline

Выбухі ў Крыме сур'ёзна парушылі лагістыку расійскіх войскаў, мяркуюць экспэрты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны. "Расійскія войскі выкарыстоўвалі Джанкой у якасці чыгуначнага вузла для транспартавання войскаў і тэхнікі ў акупаваныя населеныя пункты на поўдні Запарожскай вобласці, уключаючы Мелітопаль", — гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута. Там адзначаецца, што пасля нападу расійскія ўлады вымушаныя былі часова прыпыніць пасажырскае чыгуначнае паведамленне паміж Расіяй і Крымам.

Паводле ацэнак экспертаў, гэтыя выбухі з'яўляюцца часткай контрнаступальных дзеянняў УСУ. Пры гэтым яны лічаць, што няма ніякіх указанняў на тое, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі пры ўдарах па Крыме зброю, якую пастаўляе ЗША. У тым ліку і таму, што "мэты знаходзяцца далёка за межамі радыусу дзеяння сістэм, прадстаўленых ЗША".

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў украінцаў у акупаваным Крыме і на захопленых тэрыторыях поўдня Украіны ўлічваць рэгулярныя выбухі і не набліжацца да вайсковых аб'ектаў расійскага войска, а таксама ўсіх тых месцаў, дзе яны захоўваюць боепрыпасы і тэхніку. Пра гэта Зяленскі казаў у вячэрнім відэазвароце.

"Штодня і кожную ноч мы бачым новыя паведамленні аб выбухах на тэрыторыі, якую часова занялі акупанты. І я цяпер прашу ўсіх нашых людзей у Крыме, у іншых рэгіёнах на поўдні Украіны, у акупаваных раёнах Данбаса і Харкаўшчыну быць вельмі ўважлівымі", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, прычыны выбухаў на акупаваных тэрыторыях могуць быць розныя, але "сэнс у іх адзін: знішчэнне лагістыкі акупантаў, іх боепрыпасаў, ваеннай і іншай тэхнікі, камандных пунктаў ратуе жыцці нашых людзей", — падкрэсліў Зяленскі.

У Львове 18 жніўня адбудзецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша. Яны будуць абмяркоўваць спыненні расійска-ўкраінскай вайны "дыпламатычнымі сродкамі". У пачатку жніўня Эрдаган сустракаўся ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта піша УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі