Вы тут

"Энергетык-БДУ" зноў стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі

"Віцебск" — "Энергетык-БДУ" / vk.com/fcvitebskby

"Энергетык-БДУ" зноў стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У пятніцу ў першым матчы 16-га тура сталічная каманда ў гасцях разграміла "Віцебск" — 3:0. Два галы забіў легіянер з Узбекістана Бобір Абдзіхолікаў (адзін — з пенальці). Агулам іх у яго ўжо 16. Ён — найлепшы бамбардзір першынства.

Іншыя матчы тура пройдуць у выходныя. У суботу згуляюць "Слуцк" і "Іслач", "Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман", "Днепр" і "Белшына", у нядзелю — мінскае "Дынама" і "Мінск", БАТЭ і "Славія", "Гомель" і "Арсенал". Паядынак "Шахцёра" і брэсцкага "Дынама" перанесены.

Лідыруе "Энергетык-БДУ" — 31 ачко, у "Шахцёра" — 30, у БАТЭ — 29 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.