Экстрэмісцкімі прызнаныя каналы Вольгі Карач і Ігара Макара

Экстрэмісцкімі прызнаныя каналы Вольгі Карач і Ігара Макара

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня прызнаў экстрэмісцкімі чарговыя тэлеграм-каналы і два Youtube-каналы, паведамляе прэс-служба МУС.

Гэта каналы Вольгі Карач — "Наш дом" (Telegram) і "Наш дом ТБ" (Youtube), а таксама Ігара Макара — "Ігар Макар | афіцыйны канал" (Telegram) і "Ігар Макар" (Youtube). Падставай для такога рашэня сталі матэрыялы ГУБАЗіК МУС.

Паведамляецца, што аўтары і адміны гэтых каналаў "заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, масавых беспарадках, у тым ліку па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, а таксама да захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам і распальвання сацыяльнай варожасці паміж грамадзянамі Беларусі і прадстаўнікамі дзяржорганаў". Таксама ў гэтых каналах нібыта выявілі заклікі да дзеянняў па дэстабілізацыі працы Цэнтрвыбаркама, перашкоду законнай дзейнасці дзяржорганаў, а таксама абразлівыя каментары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі