Вы тут

Эксперт: У пытанні палітвязняў Лукашэнкам кіруе не Крэмль, а сілавікі

Камера / малюнак Уладзіслава Стальмахава зроблены паводле адсідкі ў Жодзінскім ізалятары / фэйсбук

Галоўнай перашкодай для вызвалення палітвязняў з'яўляецца не Крэмль, а беларускія сілавікі, мяркуе экспертка Нямецкага фонду Маршала Юлія Мядзвецкая. У размове з радыё, якое фінансуецца урадам ЗША, Мядзвецкая дапускае, што вызваленне палітвязняў стане "здрадай" для сілавога блоку, а Лукашэнка менш за ўсё хоча страціць іх падтрымку.

"Лукашэнка робіць шмат, каб вычысціць прастору Беларусі ад усіх нацыянальна арыентаваных грамадзян. І гэта якраз у інтарэсах Крамля. Але калі мы вядзем гаворку пра палітвязняў, дык, на мой погляд, Лукашэнка не столькі залежыць ад таго, што вырашае Крэмль, а больш залежыць ад сваіх сілавікоў — ад Следчага камітэту, ад пракуратуры, ад усіх тых, хто выносіў палітычныя прысуды.

Усе гэтыя людзі не зразумеюць паслабленняў такога кшталту. Для іх гэта можа быць здрадай. А паколькі "сілавы блок" — гэта наймацнейшая апора рэжыму, дык Лукашэнка (і гэта зразумела) баіцца страціць іх падтрымку. Таму я лічу, што ў гэтым выпадку не столькі Крэмль дыктуе Лукашэнку, што ён павінен рабіць, колькі ўсе тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў палітычных рэпрэсіях".

Па стане на 25 чэрвеня ў Беларусі налічваецца 1214 палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.