Экс-журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку зноў арыштавалі на 13 сутак

Дзмітрый Семчанка / скрыншот відэа: канал Ксеніі Сабчак

Яшчэ 13 сутак прысудзілі былому кіраўніку прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрыю Семчанку, піша mediazona.by. Цяпер яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).

Як паведамлялася раней, Семчанку затрымалі 15 верасня і прысудзілі 15 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве. Аднак 30 верасня на волю ён не выйшаў. Жонка Юлія паведаміла, што яго завезлі ў РУУС, а адтуль зноў вярнулі на Акрэсціна.

Семчанка сышоў з БТ пасля пачатку масавых пратэстаў у жніўні 2020-га. Пасля звальнення працаваў у PR-сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.