Экс-прэзідэнт Кыргызстана асуджаны на 11 гадоў зняволення

Экс-прэзідэнт Кыргызстана асуджаны на 11 гадоў зняволення

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў асуджаны на 11 гадоў і 2 месяцы зняволення. Такое рашэнне 23 чэрвеня вынес суд у Бішкеку. Ён прызнаў 63-гадовага Атамбаева вінаватым у карупцыйным злачынстве. Гаворка ідзе пра вызваленне ў 2013-м з калоніі крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева. Ён нібыта быў смяротна хворы, што аказалася няпраўдай. Батукаеў тэрмінова выехаў з краіны.

У былога прэзідэнта, паводле рашэння суду, канфіскуюць маёмасць і забяруць дзяржаўныя ўзнагароды.

Атамбаеў быў прэм'ер-міністрам Кыргызстана ў 2010-2011 гадах, а прэзідэнтам — у 2011-2017 гадах. Ужо падчас яго прэзідэнцтва выбухалі скандалы — ён раздаваў дзяржаўныя пасады сваім знаёмым і памочнікам. Летам 2019-га Алмазбека Атамбаева пазбавілі статуса экс-прэзідэнта. Суд пачаўся праз год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі