Вы тут

Экс-памочніка пракурора Яўгена Бабака асудзілі на 15 сутак за БЧБ-сцяг

Яўген Бабак звольніўся з пракуратуры падчас пратэстаў 2020 года 

Экс-памочніка пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўгена Бабака арыштавалі на 15 сутак за бел-чырвона-белы сцяг, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Учора да яго прыехала група захопу, Яўгена звезлі, а яго кватэру літаральна разграмілі. Брат некалькі гадзін не ведаў пра яго месцазнаходжанне і звярнуўся ў СМІ. Толькі пасля гэтага прэс-служба МУС заявіла, што Бабак затрыманы "супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу". 

Бабака абвінавацілі ў “пікетаванні шляхам размяшчэння на гаўбцы БЧБ-сцяга”. Ён сказаў, што сцяг ён знайшоў 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня вырашыў вывесіць яго на знак пратэсту супраць гвалту.

Раней ў праўладных ТГ-каналах з'явілася "пакаяннае" відэа з Бабаком, на якім бачна, што ён зачытвае падрыхтаваны для яго тэкст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.