Вы тут

Экс-хакеіст жлобінскага "Металурга" ледзь не памёр ад перадазавання наркотыкамі

Аляксандр Чырва / ХК "Металург"

26-гадовы хакеіст Аляксандр Чырва трапіў у адну з лякарняў Маскоўскай вобласці, піша "Комсомольская правда".

Яго даставіла "хуткая дапамога", якая прыбыла на экстраны выклік. Чырва быў без прытомнасці, яго адправілі ў рэанімацыю. Дактары прыйшлі да высновы, што ў хакеіста перадазаванне наркотыкамі.

У 2018-2020 гадах Чырва выступаў у Беларусі за жлобінскі "Металург" і "Ліду".

Спартовец з'яўляецца выхаванцам школы маскоўскага "Спартака", таксама ён выступаў за канадскую юнацкую каманду "Moose Jaw Warriors", пасля чаго вярнуўся ў "Спартак". Гуляў Чырва таксама за Казанскі "Ак Барс". Апошняй яго камандай быў Курганскі клуб "Зауралле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.