Экс-амбасадара Украіны ў Беларусі падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Экс-амбасадара Украіны ў Беларусі падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Ва Украіне ў дзяржаўнай здрадзе падазраюць былога міністра абароны (часоў Віктара Януковіча), а потым амбасадара ў Беларусі Міхаіла Ежаля

Як піша hromadske.ua, падставай для гэтага стала ўзгадненне Харкаўскіх пагадненняў, якія спрыялі расійскай акупацыі Крыма.

Паволе следства, Ежаль у свой час быў галоўнакамандуючым Ваенна-Марскімі Сіламі Украіны і разумеў рызыку ад працягу знаходжання расійскага флоту на тэрыторыі Украіны. Тым не менш ён узгадніў пакет дакументаў для імплементацыі Харкаўскіх пагадненняў.

Як заяўляе следства, ён не правёў пры гэтым абавязковую прававую экспертызу наконт таго, ці адпавядаюць гэтыя дакументы Канстытуцыі і законам Украіны.

У красавіку 2010-га пагадненне ад імя Украіны падпісаў экс-прэзідэнт Януковіч. Гэты дакумент на 25 гадоў працягнуў знаходжанне Чарнаморскага флоту Расіі на тэрыторыі Украіны. Гаорыцца, што такім чынам былі штучна створаныя перадумовы для павелічэння колькасці расійскіх войскаў у Крыме, іх перааснашчэння і мадэрнізацыі. Гэта спрыяла акупацыі Крыма.

Акрамя яго падазрэнні выстаўленыя былому міністру замежных спраў Канстанціну Грышчанку і экс-міністру юстыцыі Аляксандру Лаўрыновічу. Іх таксама абвясцілі ў вышук.

Пасля пасады міністра абароны Ежаль быў амбасадарам Украіны ў Беларусі. Пасля Майдана-2014 і выбараў Пятра Парашэнкі на пасаду прэзідэнта Ежалю выставілі абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай і службовым становішчам. Яго звольнілі з пасады амбасадара, пасля чаго Ежаль папрасіў прытулку ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі