Вы тут

ЕБРР больш не разглядае інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі

ЕБРР больш не разглядае дзяржпраекты з Беларусі / epravda.com.ua

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не разглядае новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які атрымаў Павел Латушка.

26 сакавіка палітык даслаў ліст у ЕБРР, звяртаючы ўвагу на масавыя і сістэмныя рэпрэсіі з боку беларускага рэжыму. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання заявіў, што міжнародныя фінансавыя інстытуты ў такіх умовах могуць дапамагчы спыніць рэпрэсіі, калі будуць адмаўляцца ад любых кантактаў з цяперашняй уладай.

"ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Беларусі, уважліва сочыць за развіццём падзей у краіне. Зараз мы абмяжоўваем нашы інвестыцыі асобнымі праектамі ў прыватным сектары. Пры гэтым мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі", — гаворыцца ў лісце, які падпісаў генеральны сакратар ЕБРР Энца Кватрачочэ.

ЕБРР больш не разглядае дзяржпраекты з Беларусі / epravda.com.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.