Вы тут

Дзяўчаты з БЧБ-парасонамі выйшлі на чарговы шпацыр у Мінску

Дзяўчаты з БЧБ-парасонамі выйшлі на традыцыйны шпацыр / TUT.BY​

У Мінску прайшла традыцыйная акцыя дзяўчат з бел-чырвона-белымі парасонамі, паведамляе TUT.BY. Не заўважыць удзельніц прагулкі было складана: акрамя парасонаў, на іх было яшчэ і адзенне ў БЧБ-колерах.

Акцыя прайшла пад лозунгам "Я гуляю". Нагадаем, такія прагулкі сталі традыцыйнымі і працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Кожны раз дзяўчаты з'яўляюцца ў новым месцы. Гэтым разам яны выйшлі на шпацыр каля Палаца культуры МАЗа на Партызанскім праспекце.

Удзельніцы такіх прагулак пераследуюцца. У пачатку красавіка міліцыя паведаміла аб затрыманні актыўных удзельніц "жаночага маршу" з бел-чырвона-белымі парасонамі.  Колькасць затрыманых тады не паведамлялася.

Было вядома толькі пра Юлію Міхайлаву і яе сям'ю. Дзяўчыну затрымалі ўжо дома, а разам з ёй у аддзяленне забралі маму, брата і старэйшую сястру. Сястру потым вызвалілі, таму што ў яе непаўналетнія дзеці. Астатніх судзілі. Юліі прысудзілі пакаранне 25 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.