Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.
"Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі мы асуджаем затрыманне больш за 1500 зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і падтрымліваем імкненне беларускага народа да дэмакратычнай будучыні", — напісаў Блінкен.
Праваабаронцы "Вясны" абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
Прама зараз у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1520 чалавек.
On the eve of the Day of Solidarity with Political Prisoners in Belarus, we condemn the detention of over 1,500 prisoners held by the Lukashenka regime. We call for their immediate, unconditional release and support the Belarusian people’s pursuit of a democratic future.
— Secretary Antony Blinken (@SecBlinken) May 20, 2023