Дзяржкантроль выявіў 1000 таксоўцаў, якім плацілі заробкі "ў канвертах"

Мінскія таксоўкі / TUT.by
Мінскія таксоўкі / TUT.by

Камітэт дзяржкантролю выявіў больш за тысячу кіроўцаў, якім плацілі заробак у канверце, паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле КДК, у 2020-2023 гадах камерсанты набіралі штат таксоўцаў, заключалі дамовы з электронным сэрвісам "Яндэкс.Таксі" і аказвалі адпаведныя паслугі па ўсёй краіне.

"Пры гэтым атрыманая ад перавозкі пасажыраў выручка хавалася ад падаткаабкладання і накіроўвалася на выплату кіроўцам заработнай платы "ў канвертах" і асабістыя патрэбы ўдзельнікаў схемы", — заяўляюць у Дзяржкантролі.

Для гэтага, маўляў, фірмы, ад імя якіх вялася дзейнасць, мяняліся кожныя некалькі месяцаў, а ў якасці дырэктараў і заснавальнікаў выступалі замежныя грамадзяне. Агулам у схеме было задзейнічана больш за 15 фірмаў.

Як заяўляюць у КДК, сума выручкі, схаванай ад падаткаў, склала больш за 10 мільёнаў рублёў. Заробкі "ў канвертах" атрымлівалі больш за 1000 таксоўцаў. Пры гэтым большасць з іх працавала нелегальна, без афіцыйнага працаўладкавання.

Па падліках Дзяржкантролю, дзяржава недаатрымала больш за 2 мільёны рублёў падаткаў.

Удзельнікаў незаконнай схемы затрымалі, на іх пачалі крымінальную справу, а маёмасць арыштавалі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі