Дзяржава ўрываецца ў асабістае жыццё. Гэта клопат ці тэрмінова патрэбныя людзі?

Аўтарытарная ўлада кантралюе публічнае жыццё, а асабістае жыццё грамадзян кантралююць толькі пры таталітарызме / Euroradio
Аўтарытарная ўлада кантралюе публічнае жыццё, а асабістае жыццё грамадзян кантралююць толькі пры таталітарызме / Euroradio

Жаданне чыноўнікаў кантраляваць асабістае жыццё грамадзян — прыкмета таталітарнай улады. Аўтарытарная сочыць пераважна за публічным жыццём, а таталітарная імкнецца кантраляваць усё, у тым ліку інтымныя бакі жыцця, разважае ў эфіры Еўрарадыё доктарка навук і гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

У праграме Еўрарадыё Gender Gap Ірына Сідорская разам з галоўным рэдактарам Еўрарадыё Паўлам Свярдловым аналізавала выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, як беларусам “правільна” ўладкаваць асабістае жыццё.

“Гэта ўжо не патэрналізм, а таталітарызм. Бо дзяржава ўрываецца ў асабістае жыццё грамадзян. Мець ці не мець дзяцей, колькі і калі — гэта ж інтымныя пытанні, іншага слова не падбярэш. І калі кіраўнік дзяржавы тлумачыць людзям, што рабіць у гэтай сферы, гэта прыкмета таталітарнай дзяржавы”, — кажа Сідорская.

Ці абгрунтаваныя парады Лукашэнкі беларусам клопатам пра іх норавы — ці патрэбамі эканомікі? Шукайце адказ на гэтае пытанне ў праграме Еўрарадыё Gender Gap.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі