Дзякуючы кітайскім мадэлям беларускі аўтарынак пачаў ажываць

Ільвіная доля прададзеных аўто ў Беларусі прыпадае на марку Geely / TUT.BY
Ільвіная доля прададзеных аўто ў Беларусі прыпадае на марку Geely / TUT.BY

Продажы аўтамабіляў у гэтым траўні ў параўнанні з траўнем 2022 года выраслі ў 3,5 разы, кажуць у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. У мінулым месяцы Беларускія аўтадылеры прадалі 1649 новых аўтамабіляў. Варта пры гэтым адзначыць, што ў красавіку-траўні мінулага года на фоне пачатку вайны і сыходу сусветных брэндаў з беларускага і расийскага адбыўся абвал продажаў.

Сусветныя брэнды так і не вярнуліся. Але ім на змену прыйшлі кітайскія. У БАА кажуць пра "выбухны рост долі кітайскіх вытворцаў". У агульным аб'ёме продажаў на долю "кітайцаў" прыпадае каля 80%. Большасць прададзеных новых аўто гэта брэнд Geely, які збіраецца ў Беларусі. Але ў бліжэйшыя месяцы на беларускі рынак павінны прыйсці новыя кітайскія брэнды, у тым ліку і прэміяльнага класа, гавораць у БАА. Там адзначылі, што ўжо ў маі агульная колькасць легкавых мадэляў, прадстаўленых на рынку, вырасла да 45. А ў пачатку года іх было 35.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі