Дзмітрый Баскаў заняў больш высокую пасаду ў Савеце рэспублікі

Дзмітрый Баскаў / Хоккей Беларуси
Дзмітрый Баскаў / Хоккей Беларуси

Экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў заняў больш высокую пасаду ў Савеце рэспублікі. Калі раней ён быў проста членам камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, то цяпер — адзін з трох намеснікаў старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Дакумент аб павышэнні Баскава падпісала Наталля Качанава.

Камісія разглядала законапраекты аб ахове здароўя, пенсіях, турызме, навуковай дзейнасці, а таксама Кодэкс аб адукацыі.

Сенатарам Баскаў стаў 14 верасня 2021 года. Лукашэнка назваў гэта "ўзлётам у гэтым узросце", а Баскаў расказаў, што хоча людзям і краіне прыносіць карысць.

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) дыскваліфікавала Дзмітрыя Баскава на пяць гадоў. З 10 верасня 2021 года яму забаронена ўдзельнічаць ва ўсіх міжнародных і нацыянальных хакейных мерапрыемствах.

У IIHF прыйшлі да высновы, што спартыўны чыноўнік датычны да пагрозаў і дыскрымінацыі беларускіх спартоўцаў з-за іх грамадзянскай пазіцыі, а таксама злоўжывання сваім становішчам з мэтай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. У федэрацыі не выключылі, што функцыянер мог прысутнічаць на Плошчы Перамен 11 лістапада 2020 года, калі быў выкрадзены і забіты Раман Бандарэнка.

Пасля гэтага Баскаў звольніўся з пасады кіраўніка Федэрацыі хакея — каб "не нашкодзіць віду спорту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі