Вы тут

Джонсан ізноў на баку Украіны: ён хоча, каб Еўрабачанне-2023 прыняў Кіеў

Борыс Джонсан і Уладзімір Зяленскі / фота з афіцыйнага Твітар-акаўнта прэм'ера Вялікабрытаніі

Украіна заслугоўвае права правесці "Еўрабачанне", сказаў журналістам прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан.

Сёлета Украіна стала пераможцам песеннага конкурсу і па правілах павінна прыняць "Еўрабачанне" ў сябе. Але Еўрапейскі вяшчальны саюз вырашыў, што праводзіць яго ва Украіне небяспечна і звярнуўся да Вялікабрытаніі з просьбай стаць арганізатарам наступнага "Еўрабачання". Злучанае каралеўства сёлета заняло другое месца ў песенным конкурсе.

“Я толькі што быў у Кіеве. Я не скажу, што ён жартуе і гудзе, але ён нашмат, нашмат больш жывы. Людзі значна больш ўпэўненыя. Людзі на вуліцах ядуць у кафэ і рэстаранах — такога не было ўсяго некалькі тыдняў таму”, — піша брытанскае выданне The Scotsman.

Джонсан прызнаў, што ў Брытаніі быў “фантастычны выступ” на "Еўрабачанні". Але перамагла Украіна — і можа прыняць конкурс.

“Я лічу, што Кіеў ці любы іншы бяспечны ўкраінскі горад быў бы фантастычным месцам для гэтага”, — сказаў брытанскі прэм'ер.

Ён толькі што вярнуўся з чарговага падарожжа ў Кіеў, дзе сустрэўся з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.