Вы тут

Дзень Волі адзначаць і ў Вашынгтоне — ідэю падтрымала мэр амерыканскай сталіцы

У Беларусі публічна адзначыць Дзень Волі сёлета будзе праблематычна / архіўнае фота Еўрарадыё​

У Вашынгтоне 25 сакавіка адзначаць Дзень Волі. Ідэю святкавання падтрымала мэр сталіцы ЗША Мюрыэл Баўзэр, піша "Народная воля".

Яна падпісала спецыяльны дакумент, якім абвясціла 25 сакавіка Днём волі Беларусі ў Вашынгтоне.

Мюрыэл Баўзэр нагадала, што гэтае свята "шырока адзначаецца беларусамі па ўсёй акрузе Калумбія і ва ўсім свеце" ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэтая дата і ўрачыстасці ў гэты дзень даюць "магчымасць беларускай дыяспары папулярызаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія".

Кіраўніца Вашынгтона таксама адзначыла, што "падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі" адпавядае амерыканскім каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне.

Мэрыя Вашынгтона падтрымала святкаванне Дня Волі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.