Дзе лепш прыбіраюць снег, на праспекце ці ля Мінгарвыканкама? (відэа)

Дзе лепш прыбіраюць снег, на праспекце ці ля Мінгарвыканкама? (відэа)

У Беларусіь прыйшоў цыклон Daniella. З Заходняй Еўропы ён прынёс моцны і працяглы снегапад, рэзкае ўзмацненне ветру, на поўдні — мокры снег з дажджом. У многіх раёнах магчымая завіруха, наліпанне снегу. Сіноптыкі супакойваюць: цяперашні цыклон нельга параўнаць з "Хаўерам". Тым не менш, у аўторак і сераду ў Беларусі прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Мы параўналі, як працуюць камунальнікі ля сядзібы гарадскога начальства і ў іншых месцах цэнтра сталіцы. Высновы рабіце самі.

Так раніцай 12 студзеня прыбіралі снег ля будынка Мінгарвыканкама
А вось так за сто метраў ад яго, насупраць Галоўпаштамта
У ваколіцах Кастрычніцкай плошчы
І ў дварах па вуліцы Карла Маркса

ДАІ рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце. Грамадзянам, асабліва асобам пенсійнага ўзросту, раяць не выходзіць на вуліцу без асаблівай неабходнасці.

У Мінску аб'яўленае штармавое папярэджанне. 12 студзеня чакаецца працяглы снегапад, мокры снег, моцны вецер. Уначы і раніцай будзе завіруха, удзень — наліпанне мокрага снегу на канструкцыі, будынкі.  Усе сталічныя службы (аварыйныя, камунальныя, МНС) падрыхтаваліся да працы ў складаных умовах надвор'я. На вуліцы будзе выведзеная дадатковая тэхніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі