Дзе глядзець фінал "Еўрабачання-2021"

Выступ The Roop на "Еўрабачанні-2021" / EBU
Выступ The Roop на "Еўрабачанні-2021" / EBU

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2021" пройдзе 22 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды). За перамогу ў самым папулярным тэлешоу Еўропы пазмагаюцца прадстаўнікі 26 краін.

У Беларусі "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не паказваюць з-за дыскваліфікацыі групы "Галасы ЗМеста". Але магчымасць глядзець конкурс у прамым эфіры застаецца: пасля 22:00 па мінскім часе трансляцыя пачнецца на афіцыйным YouTube-канале.

Парадак выступленняў у фінале "Еўрабачання-2021" будзе такім:

  1. Кіпр. Элена Цагрыну — El Diablo
  2. Албанія. Анжэла Перыстэры — Karma
  3. Ізраіль. Эдэн Алёне — Set Me Free
  4. Бельгія. Hooverphonic — The Wrong Place
  5. Расія. Маніжа — Руская Woman
  6. Мальта. Destiny — Je Me Casse
  7. Партугалія. The Black Mamba — Love Is On My Side
  8. Сербія. Hurricane — Loco Loco
  9. Вялікабрытанія. Джэймс Ньюман — Embers
  10. Грэцыя. Stefania — Last Dance
  11. Швейцарыя. Gjon’s Tears — Tout l’Univers
  12. Ісландыя. Da∂i Freyr og Gagnamagni∂ — 10 Years
  13. Іспанія. Blas Cantó — Voy A Querdarme
  14. Малдова. Наталля Гардзіенка — SUGAR
  15. Германія. Jendrik — I Don’t Feel Hate
  16. Фінляндыя. Blind Channel — Dark Side
  17. Балгарыя. Victoria — Growing Up is Getting Old
  18. Літва. The Roop — Discoteque
  19. Украіна. Go_A — Шум
  20. Францыя. Barbara Pravi — Voilà
  21. Азербайджан. Efendi — Mata Hari
  22. Нарвегія. TIX — Fallen Angel
  23. Нідэрланды. Jeangu Macrooy — Birth of a New Age
  24. Італія. Måneskin — Zitti E Buoni
  25. Швецыя. Tusse — Voices
  26. Сан-Марына. Senhit — Adrenalina

Пераможцу "Еўрабачання-2021" вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы. За некалькі гадзін да старту фінальнага канцэрта букмекеры робяць стаўкі на прадстаўнікоў Італіі, Францыі ці Мальты, пры гэтым шанцы ёсць таксама ў Швейцарыі і Украіны. Наколькі гэтыя прагнозы будуць дакладнымі, стане вядома ўжо ў ноч з суботы на нядзелю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі