Дыскваліфікаваны гулец "Іслачы", які штурхануў суддзю Марыю Буйко, і яна ўпала

Дыскваліфікаваны гулец "Іслачы", які штурхануў суддзю Марыю Буйко, і яна ўпала

На 6 матчаў дыскваліфікаваны гулец "Іслачы" Аляксандр Гуз. Такое рашэнне ў чацвер прыняў Камітэт кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ. Непрыгожы інцыдэнт адбыўся 11 красавіка ў матчы дубліруючых складаў "Іслачы" і салігорскага "Шахцёра" ў чэмпіянаце Беларусі.

Прэс-служба "Іслачы" ўдакладняе, што "падчас паядынка гулец "ваўкоў" Аляксандр Гуз штурхануў суддзю, пасля чаго яна ўпала". Галоўным арбітрам была Марыя Буйко. Яна і інспектар Юрый Дупанаў напісалі рапарты ў федэрацыю.

Гуз прабачэння ў Буйко так і не папрасіў.

Дыскваліфікаваны гулец "Іслачы", які штурхануў суддзю Марыю Буйко, і яна ўпала
Марыя Буйко / sportfpb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі