Дырэктара прыватнай друкарні падазраюць у пагрозе нацбяспекі

Дырэктара друкарні падазраюць у нанясенні шкоды нацбяспекі за друк "незарэгістраваных газет", пратэстных улётак і стыкераў.
Дырэктара друкарні падазраюць у нанясенні шкоды нацбяспекі за друк "незарэгістраваных газет", пратэстных улётак і стыкераў.

Дырэктара друкарні падазраюць у нанясеньні шкоды нацбяспекі за друк "незарэгістраваных газет", пратэстных улётак і стыкераў. На апублікаваным сілавікамі відэа неназваны мужчына заяўляе, што з ім па телеграму звязаўся нейкі Алег, які замаўляў друк "Сумленнай газеты" і "Народнай волі", якую адмовіліся друкаваць усе іншыя беларускія друкарні.

"З восені мінулага года 39-гадовы дырэктар прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы друкаваў незарэгістраваныя газеты, стыкеры і ўлёткі пратэстнага толку, выкарыстоўваючы абсталяванне фірмы", — заяўляюць у МУС. Па іх словах надрукаваную прадукцыю распаўсюджвалі кур'еры па ўсёй краіне.

Сілавікі звязваюць гэтае затрыманне з затрыманым вясной актывістам, жыхаром пасёлка Атоліна. Тады ў актывіста канфіскавалі больш за 30 тысяч газет, палітычных улётак і стыкераў. Сілавікі правялі ператрусы ў яго доме, дзе канфіскавалі больш за 15 тысяч газет, 12 тысяч стыкераў і 4,5 тысячы ўлётак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі