Вы тут

Дырэктар Інстытута сацыялогіі: узровень даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%

Генадзь Коршунаў / facebook.com/KorshunauGenadz

Узровень даверу Аляксандру Лукашэнку ў Мінску — толькі 24%. Такую лічбу дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў назваў у гутарцы з "Народнай Воляй".

Навуковец падкрэсліў, што даследаванне праводзілася ў сакавіку-красавіку 2020 года. Яно ж паказала, што Цэнтрвыбаркаму на чале з Лідзіяй Ярмошынай давяраюць толькі 11,1% мінчукоў. 

"Цікава, ці была на гэтае апытанне нейкая рэакцыя ўлады? Гэта ж амаль бомба, лічбы забойныя: рэйтынг даверу Цэнтрвыбаркаму напярэдадні выбараў ніжэй за плінтус, па ідэі, разганяць арганізацыю трэба!" — пракаментавала журналістка Марына Коктыш вынікі апытання. 

На гэта Коршунаў адказаў так: "Гэта было не напярэдадні выбараў. Па сутнасці, цяпер яшчэ амаль два месяцы да выбараў. А даследаванне было ўжо два месяцы таму".

Дарэчы, новага даследавання сацыёлагі яшчэ не праводзілі. Яны толькі цяпер спрабуюць яго пачаць: кажуць, што не хацелі рызыкаваць здароўем рэспандэнтаў падчас распаўсюду каранавіруса, таму вырашылі пачакаць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.