"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў" — 3:4

"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў" — 3:4

Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі першае паражэнне ў новым сезоне ў КХЛ. 7 верасня на "Мінск-Арэне" іх абыграў уфімскі "Салават Юлаеў" — 3:4 (2:2, 0:2, 1:0). Прысутнічаў 4581 заўзятар, а гэта крыху больш, чым на папярэднім матчы. Таму антырэкорд наведвальнасці абноўлены не быў.

Наступны матч на сваёй пляцоўцы дынамаўцы правядуць 9 верасня з "Ак Барсам".

7 верасня споўнілася 9 гадоў з дня авіякатастрофы ў Расіі, у якой загінула хакейная каманда "Лакаматыў" з Яраслаўля. Яна ляцела на матч у Беларусь. Сярод загінулых былі тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, трэнер Мікалай Крываносаў.

"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў" — 3:4
@hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі